Рус Бел Eng

Калі мы хочам жыць у свабоднай і незалежнай дзяржаве, то павінны берагчы і захоўваць нашу гістарычную памяць, духоўнае багацце і традыцыі, тварыць дабро. Працягам рэспубліканскай акцыі “Ад усёй душы” стала цудоўная вечарына “Ёсць такая місія — дабро тварыць”, якая адбылася 24 студзеня ў бібліятэцы №11.

Пачалася яна прэзентацыяй, падрыхтаванай супрацоўнікамі бібліятэкі, прысвечанай Году міра і тварэння. Калі чалавек аднойчы зрабіў добрую справу, ён не застанецца абыякавым і надалей. У нашай дзяржаве шмат для гэтага робіцца. Забота аб грамадзянах пажылога ўзросту, людзях з абмежаванымі магчымасцямі таму прыклад. Аб гэтым вяла гутарку дырэктар ТЦСОН Заводскага раёна Бардзілоўская А. І., якая распавядала аб працы цэнтра, дзе сталыя наведвальнікі могуць рэалізаваць свае творчыя магчымасці, атрымаць дзейсную кансультацыю, змястоўна правесці свой вольны час.

Хваробу лягчэй і танней папярэдзіць, чым лячыць. Але каб своечасова яе распазнаць, без дактароў не абысціся. І дапаможа ў гэтым дыспансерызацыя насельніцтва. Намеснік галоўнага ўрача паліклінікі №22 Астапава А. П. пазнаёміла ўдзельнікаў мерапрыемства з наступнымі пытаннямі: для чаго патрэбна дыспансерызацыя, як яна будзе праходзіць, чым яна адрозніваецца ад медыцынскага асмотру і інш.

А потым гучалі песні ў выкананні вакальнага ансамбля “Агеньчык”. Гучныя апладысменты былі ўзнагародай для артыстаў.

Жыццё даецца, каб яго тварыць.
Каб светла-залатую яго ніць
Віць і далей — любоўю, справай дзейнай…