Рус Бел Eng

У гэтым годзе на тэрыторыі краіны адзначаецца павелічэнне колькасці ахвяр на водных аб’ектах. У сувязі з гэтым работнікі Завадскога раённага аддзелу па надзвычайным сітуаціям праводзяць прафілактычныя мерапрыемствы ў месцах адпачынку грамадзян. Не выпадкова, што гэтыя месцы ўсё часцей размяшчаюцца бліз вады.

Так ратаўнікі сумесна з беларускім рэспубліканскім грамадствам выратавання на водах актыўна праводзяць сумесныя рэйды бліз акваторыі Чыжоускага вадасховішча, а таксама у зоне адпачынку “ЖАРА”.

Пад час мерапрыемстваў ратаўнікі нагадваюць грамадзянам аб неабходнасці выконваць правілы уласнай бяспекі на вадзе, у спёку і ў навальніцу, расказваюць аб няшчасных выпадках, якія здарыліся з грамадзянамі. Таксама адпачываючыя атрымалі парады, як праводзіць першую дапамогу ў выпадку ўтаплення і азнаёміліся з наглядна-выяўленчай прадукцыяй.

Работнікі Завадского раённага атдзелу па надзвычайным сітуаціям паведамілі грамадзянам, што ў МНС з’явіуся новы брэнд-пакет “У стыхіі няма сэрца!”, а гэта у сваю чаргу яшчэ раз нагадвае аб тым, што вада не прабачае памылак!