Рус Бел Eng

У рамках рэспубліканскай акцыі "Не пакідайце дзяцей адных!" работнікі Завадскога раённага аддзела па НС правялі спартовы сямейны конкурс для дзяцей і бацькоў.

Каманды ўдзельнічалі ў конкурсах: "Спрыткі ручкі", "Апрананне баявога адзення на хуткасць" і іншыя астатнія спартовыя конкурсы. Усе ўдзельнікі паказалі зладжаную і камандную работу, высокі ўзровень ведаў у галіне бяспекі жыццядзейнасці. Дарослыя ганарыліся правільнымі адказамі сваіх дзяцей. Такім чынам, работнікі МНС нагадалі бацькам, што пытанням дзіцячай бяспекі трэба надаваць павышаную ўвагу. У гульнявой форме паўтараць правілы бяспечных паводзін у розных сітуацыях, бо наперадзе летнія канікулы. Спартыўнае свята прайшло хутка і займальна.

Напрыканцы мерапрыемства каманды павіншавалі адна адну за займальную барацьбу. Удзельнікі былі ўзнагароджаны памятнымі дыпломамі і падарункамі ад работнікаў МНС.