Рус Бел Eng

У рамках другога этапу рэспубліканскай акцыі «Бяспека – у кожны дом!» на базе аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту на ўмовах паўстацыянарнага абслугоўвання і аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў ДУ «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Заводскага раёна г. Мінска» работнікі Заводскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях правялі прафілактычныя мерапрыемствы.

Грамадзянам у рамках інтэрактыўнай гутаркі нагадалі асноўныя прычыны пажараў, правілы карыстання вогнетушыцелем, эксплуатацыі электрасетак і абсталявання, пячнога ацяплення, алгарытм дзеянняў у выпадку пажару, нумары экстраных службаў і распавялі аб мабільным дадатку «МНС Беларусі: дапамога побач». Прадстаўнік МНС акцэнтавала ўвагу на неабходнасць перыядычнай праверкі на працаздольнасць аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка і дзеяннях, якія неабходна выканаць пры выхадзе з дому.

У ходзе мерапрыемства састарэлыя грамадзяне задавалі пытанні, якія хвалююць і цікавяць іх, атрымлівалі разгорнутыя адказы і ў завяршэнні ўсім удзельнікам была ўручана наглядна-выяўленчая прадукцыя.