Рус Бел Eng

Работнікі Заводскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях наведалі ДУА «Спецыяльная школа-інтэрнат №10 г. Мінска», дзе правялі сярод навучэнцаў спартыўнае мерапрыемства.

Напачатку прадстаўнік МНС задала пытанні на веданне правілаў бяспекі, нумароў тэлефонаў экстраных службаў, правільных дзеянняў у выпадку пажару, расказала аб рабоце ратавальнікаў. Далей дзеці падзяліліся на дзве каманды з тэматычнымі назвамі «Агонь» і «Вада» і прыступілі да спаборніцтваў у спрыце, хуткасці і кемлівасці ў розных конкурсах: «Тушэнне пажару», «АПА», «Небяспечныя прадметы», «Апрананне баявога адзення», «Выратаванне пацярпелых», «Збяры пазл» і г.д.

Каманды з вялікім энтузіязмам прымалі ўдзел ва ўсіх спаборніцтвах, актыўна адказвалі на пытанні. У завяршэнні прадстаўнік МНС падвяла вынікі спартландыі, адзначыла добрую падрыхтоўку хлопчыкаў і дзяўчынак, выказала падзяку прадстаўнікам установы адукацыі і па выніках спаборніцтваў уручыла ўсім удзельнікам памятныя прызы і наглядна-выяўленчую прадукцыю.

\