Рус Бел Eng

Ратавальнікі Заводскага раёна працягваюць актыўную прафілактычную працу з вучнямi ДУА "Сярэдняй школы №120 г. Мінска", каб павысiць узровень ведаў аб бяспецы

Нават дарослыя часам губляюцца ў надзвычайнай сітуацыі, забываюцца нумары тэлефонаў спецслужбаў і правілы паводзін. Выпрацаваць устойлівы навык у дзяцей - задача ратавальнікаў. Як заўсёды, хлопцы и дзяўчынкi сардэчна сустрэлі работнікаў МНС. Традыцыйна, у праграме ўрока былі гульні і задачы па асновах бяспекі жыццядзейнасці.

Ратавальнікі не ўпусцілі магчымасць нагадаць хлопчыкам і дзяўчынкам асноўныя правілы бяспекі ў школе, тэлефоны экстраных службаў, правілы карыстання першаснымі сродкамі пажаратушэння, абмеркавалі магчымыя надзвычайныя сітуацыі, якія ўзнікаюць у зімовы перыяд і як іх пазбегнуць. Асобным блокам прадстаўнікi МНС выдзелілi выкарыстанне піратэхнічных вырабаў. У сваю чаргу, вучні актыўна бралі ўдзел у розных віктарынах. У завяршэнні ўрока школьнікі атрымалі масу пазітыўных эмоцый, даведаліся правілы паводзін, якія дапамогуць пазбегнуць небяспечных сітуацый. Бо небяспечныя сітуацыі прасцей папярэдзіць, чым шукаць як з іх выйсцi!