Рус Бел Eng

Работнікі Заводскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях у рамках акцыі «Не прапальвай сваё жыццё!» падрыхтавалі новую партыю інфармацыйных лістоў і наглядна-выяўленчай прадукцыі для грамадзян, якія злоўжываюць алкаголем.

У лістах работнікі МНС заклікаюць жыхароў раёна быць уважлівымі ў адносінах да свайго здароўя, не дапускаць курэння ў памяшканні, а таксама самім быць прыкладам для родных і блізкіх, выконваючы правілы бяспечных паводзін. Атрымаўшы лісты ад работнікаў службы ратавання, небяспечныя жыхары знойдуць для сябе важную інфармацыю аб надзвычайных сітуацыях і правілах бяспекі, азнаёмяцца з правіламі «бяспечнага курэння», а таксама яшчэ раз узгадаюць правілы паводзін пры ўзнікненні небяспечнай сітуацыі і правілы выкарыстання падручных сродкаў пажаратушэння. Ратавальнікі вераць, што такая форма работы дапаможа нагадаць грамадзянам, якiя стаяць на ўлiку, аб тым, як важна выконваць правілы бяспекі жыццядзейнасці.