Рус Бел Eng

На базе ДУА «Сярэдняя школа № 142 г.Мінска» адбыўся раённы бацькоўскі сход, на якім прадстаўнікамі МНС, МУС, упраўлення па адукацыі і ўстановы аховы здароўя для бацькоў так званых «цяжкіх падлеткаў», а таксама для сем'яў, якія маюць статус «сацыяльна небяспечных», правялі прафілактычныя гутаркі.

Прадстаўнікі зацікаўленых арганізацый выступілі перад бацькамі з заклікам не толькі кантраляваць вольны час сваіх дзяцей, але і пастаянна займацца з імі асновамі бяспекі жыццядзейнасці. На гэтую тэму выступіў работнік Заводскага раённага аддзела па надзвычайным сітуацыям Алёна Курачкіна.

Вялікая частка гутаркі была прысвечана асноўным прычынам пажараў і папярэджанню гібелі людзей. Увага бацькоў была акцэнтавана на тым, што самы дзейсны спосаб правільнага выхавання – іх асабісты прыклад! Курцам Алёна нагадала аб недапушчэнні курэння па-за спецыяльна адведзеных месц, а свае словы падмацавала фактамі – прыкладамі гібелі людзей ад гэтай шкоднай звычкі.