Рус Бел Eng

Новы навучальны год у сярэдняй школе № 144 Мінска сёлета пачаўся на патрыятычнай ноце. Першы школьны дзень азнаменаваўся дэвізам «Гістарычная памяць — дарога ў будучыню». 

У СШ № 144 Мінска усклалі вянок да памятнага знаку загінулых лётчыкаў

Пытанні, звязаныя з захаваннем гістарычнай памяці, з патрыятызмам, уваходзяць у лік прыярытэтных для сістэмы адукацыі. Падчас урачыстай лінейкі, якая афіцыйна адкрылася ўнясеннем дзяржаўнага сцягу і выкананнем гімну Беларусі, вайскоўцы роты ганаровага каравула вайсковай часткі 2007 усклалі гірлянду да памятнага знаку экіпажу штурмавіка Іл-2 74-га гвардзейскага Сталінградскага штурмавога авіяпалка 1-й гвардзейскай штурмавой авіядывізіі.

У СШ № 144 Мінска усклалі вянок да памятнага знаку загінулых лётчыкаў
У СШ № 144 Мінска усклалі вянок да памятнага знаку загінулых лётчыкаў

Урачыстае мерапрыемства прымеркавалі да тэматыкі 2022-га — Года гістарычнай памяці, каб тым самым падкрэсліць важнасць захавання ведаў пра мінулае. 

Памятны знак на тэрыторыі школы прысвечаны подзвігу лётчыка Барыса Акрэсціна і паветранаму стралку Віктару Саладухіну, якія 6 ліпеня 1944 года ў час Вялікай Айчыннай вайны адвялі свой самалёт ад вёскі на поле.

У СШ № 144 Мінска усклалі вянок да памятнага знаку загінулых лётчыкаў
У СШ № 144 Мінска усклалі вянок да памятнага знаку загінулых лётчыкаў

У СШ № 144 Мінска усклалі вянок да памятнага знаку загінулых лётчыкаў

Пасля традыцыйных віншаванняў і памятных падарункаў ад выпускнікоў першаклашкам ды ўрачыстага званка вучні адправіліся на першы ўрок, які па ўсёй краіне гучыць аднолькава «У гістарычнай памяці сіла і адзінства беларускага народа».

Более подробно на
https://zviazda.by/be/news/20220901/1662026962-urok-patryyatyzmu-navuchency-ssh-no-144-minska-usklali-vyanok-da-pamyatnaga