24.05.2018 года ў Беларускім джяжаўным эканамічным універсітэце адбыўся міжуніверсітэцкі фестываль студэнтаў “Я люблю Беларусь”, які арганізавалі кафедра эканамічнай сацыялогіі БДЭУ (заг. каф эк. сац. Раманава Святлана Паўлаўна) сумесна з Рэспубліканскім грамадскім аб’яднаннем “Белая Русь” Завадскога раёна г. Мінска (старшыня Нехайчык Аксана Уладзіміраўна). Вядома, што студэнцкая моладзь – гэта інтэлектуальны капітал дзяржавы.
Але для паспяховага развіцця сучасным студэнтам патрэбна ўзаемадзейнічаць не толькі з выкладчыкамі, але і з таленавiтымі студэнтамі іншых вузаў, іншых спецыяльнасцей, што і адбылося на міжуніверсітэцкім фестывалі “Я люблю Беларусь”. Гэты фестываль меў адукацыйна-выхаваўчы характар. Яго асноўным змястоўным кампанентам з’явіліся інтэлектуальныя гульні на веданне гісторыі Беларусі, яе значных падзей, вядомых людзей, якія ўнеслі вялікі ўклад у росквіт нашай Радзімы.
Студэнты БДЭУ атрымалі унікальную магчымасць узаемадзейнічаць з таленавiтымі студэнтамі першых курсаў іншых вузаў: універсітэта грамадзянскай абароны Міністэрства па надзвычайных сітуацыях РБ: Кіраўнік – старэйшы выкладчык кафедры гуманітарных навук Шчур Аляксандр Сяргеевіч; студэнтамі 1 курса Беларускай дзяржаўнай акадэміі авіяцыі. Кіраўнік педагог-псіхолаг Каралёва Ганна Сцяпанаўна.
У складзе журы фестываля працавалі: Наталля Іванаўна Палятаева – загадчык кафедры эканамічнай гісторыі БДЭУ, прафесар, доктар гістарычных навук - старшыня журы, Аляксандр Сяргеевіч Лапцёнак – дырэктар ІСГА, прафесар, доктар філасофскіх навук, Паўлоўская Святлана Уладзіміраўна – зам. дэкана ФЭМ, кандыдат эканамічных навук.
У праграме фестываля:
- Выстава творчых прац супрацоўнікаў БДЭУ.
- Прывітанне каманд.
- “Свая гульня” (пісьмова па тэме “Гісторыя Беларусі”).
- “Медыя-азбука” (30 слайдаў вядомых пярсон Беларусі).
- “Эрудыт-квартэт” (па правілах “Брэйн-рынга”).
- Эрудыт-дуэт” (па правілах “Брэйн-рынга”).
- Падвядзенне вынікаў фестываля.
З прывітальным словам да удзельнікаў фестываля звярнуліся прарэктар БДЭУ па выхаваўчай працы Мішкевіч Міхаіл Вацлававіч, а таксама старшыня РГА “Белая Русь” Завадскога р-на г. Мінска. Нехайчык Аксана Уладзіміраўна.
Першае месца па выніках ўсіх тураў атрымала каманда “ Баявы разлік” універсітэта грамадзянскай абароны Міністэрства па надзвычайных сітуацыях РБ (капітан каманды Аўтуховіч Уладзіслаў); другое месца дасталося камандзе “Вандроўнікі” Інстытута сацыяльна-гуманітарнай адукацыі БДЭУ (капітан каманды --Андрэеў Сяргей); трэцяе месца заняла каманда “Брусніцы” ФЭМ БДЭУ (капітан каманды -- Шаўгеня Кацярына). І прыз сімпатый гледачоў дастаўся камандзе Беларускай дзяржаўнай акадэміі авіяцыі “Арт-прапелер” (капітан каманды -- Дзековіч Марк).
Незадаволеных вынікамі інтэлектуальных гульняў не засталося, таму што: па-першае, у час правядзення фестывалю студэнты паспелі пасябраваць, пагэтаму добразычліва і з павагай ставіліся да поспехаў пераможцаў; па-другое, ўсе каманды атрымалі прызы, якія падрыхтавала Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне “Белая Русь” Завадскога раёна г. Мінска (старшыня Нехайчык Аксана Уладзіміраўна).
Удзельнікі фестываля таксама атрымалі задавальненне ад выставы творчых прац супрацоўнікаў БДЭУ: Давідоўскай С. М.; Аскерка Н. Г.; Косік Н.
Такім чынам, традыцыйны міжуніверсітэцкі студэнцкі фестываль “Я люблю Беларусь” аказаўся надзвычай плённым. Безумоўна, фестываль спрыяў выхаванню ў студэнтаў патрыятызму, веданню гісторыі Беларусі і развіццю пачуцця гонару за сваю краіну.