Рус Бел Eng

Каб любіць Беларусь нашу мілую,
трэба ў розных краях пабываць.
Разумею цяпер, чаму з выраю
жураўлі на Палессе ляцяць…

Да нас прыйшлі навіны ад старшыні пярвічнай арганізацыі «Белай Русі» Смулько Марыі, выхавацеля дзіцячага садка № 507: «Люблю свой край, старонку гэту» - пад такой назвай прайшло святочнае мерапрыемства, на якім я пазнаёміла дзяцей з нашай роднай краінай, славутымі землякамі, архітэктурнымі помнікамі, культурай, традыцыямі. Дзеткі прачыталі вершы пра Беларусь, расказалі пра сімвалы нашай краіны, аб краінах-суседзях. Самае галоўнае, што ёсць усведамленне, што мы беларусы, што ў нас ёсць свой сцяг, гімн, наша родная мова. Фарміруем у хлопчыкаў і дзяўчат стаўленне да малой радзімы, да месца, дзе нарадзіўся, да роднага дома, раёна, горада. Гадуем патрыётаў з дзяцінства!».

 

ЛЮБЛЮ СВОЙ КРАЙ, СТАРОНКУ ГЭТУ