Рус Бел Eng

Няхай заўжды свабодна і трывала,
Каб нашу Беларусь душой пазнаць,
Гучаць струною скрыпкі і цымбалы
І песнямі гармонікі звіняць.
Няхай жа старажытна нашы танцы
Хвалююць векаісныя гады,
Каб мы змаглі, як мае быць, застацца
НАРОДАМ БЕЛАРУСКІМ НАЗАЎЖДЫ.
М.Шынкевіч

Музыка – часцінка нашай душы. Яна нараджаецца недзе ў глыбінях чалавечай істоты і ператварае гэты свет. Музыка здольна зрабіць нас чысцей і святлей, нагадаць нам пра тое, што мы людзі, пра тое, што ў нас ёсць душа, пра тое, што мы вартыя шчасця.

Заводская раённая арганізацыя  сумесна з  актывам гімназіі 14 «Белай Русі» напярэдадні Дня моладзі наладзілі канцэрт «Музыка роднага краю». Ансамбль народнай музыкі і песні «Мінскія музыкі» (мастацкі кіраўнік ансамбля, чалавек-аркестр, як яшчэ яго называюць, Дзмірый Дзмітрыевіч Ровенскі) падарыў нам 2 гадзіны сапраўднай асалоды.

«Гэтым канцэртам нам хацелася даць магчымасць нашым слухачам яшчэ раз наблізіцца да крыніц і вытокаў нашай цудоўнай краіны», - адзначыў мастацкі кіраўнік Дзмітрый Ровенскі.

«Свята ўдалося. «Только здесь легко і спокойно дышится, здесь моя судьба у истоков пишется. Летом и зимой, и весной, и осенью…ты всегда со мной маленькая Родина» – спявалі ўсе. А значыць, мы дасягнулі сваёй мэты, па-сапраўднаму згуртавалі завадчан, якія ганарацца родным краем, Заводскім раёнам», - сказала Марыя Гарохава.

«Разам за Беларусь, для мяне, перш за ўсё, гэта наша любімая краіна, калі людзі выступаюць за мір і хочуць жыць у спакоі! Дзякуй ўсім за пазітыў і добры настрой», - сказала Святлана Лявоненка.