Рус Бел Eng

Згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі 2012-ы год абвешчаны Годам кнігі. У гэтым годзе споўняецца і  130-годдзе  з дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры  Янкі Купалы і Якуба Коласа. Імёны народных пісьменнікаў уваходзяць у наша жыццё з першых дзіцячых крокаў і праз усе этапы жыцця чалавека. Творы гэтых паэтаў працягваюць выклікаць ў нашых сэрцах пачуцці захаплення, павагі, гонару і глыбокай удзячнасці. 05.11.2012 г. Заводская раённая арганізацыя “Белая Русь” сумесна з членамі пярвічнай арганізацыі СШ №172 “Белая Русь” правяла акцыю “Падары кнігу дзецям”. Падчас яе арганізатары ўручылі кнігі дзецям “Янка Купала. Жыццёвы і творчы шлях”, “Якуб Колас. Жыццёвы і творчы шлях”. Мэта акцыі: павышэнне ролі кнігі ў грамадстве, выхаванне любові да мастацкага слова, развіццё айчыннай літаратуры.