Рус Бел Eng

Адбылася сустрэча  членаў РГА “Белая Русь” -- студэнтаў і выкладчыкаў БДЭУ з членам Палаты прадстаўнікоў, старшынёй камісіі па адукацыі і культуры, доктарам гістарычных навук Марзалюком Ігарам Аляксандравічам. Тэма, якую мы абмярковалі, называлася “Беларуская дзяржаўнасць: ўчора, сёння, заўтра”. Ігар Аляксандравіч змястоўна асвяціў гэту тэму, таксама расказаў пра новыя праграмы, якія плануюцца ў вышэйшай адукацыі і адказаў на ўсе пытанні студэнтаў і выкладчыкаў. Прыемна, што ўся размова ішла на роднай беларускай мове, і гэта, вядома, добры прыклад для выхавання ў нашых студэнтаў пачуцця патрыятызму да нашай Радзімы.

СУСТРЭЧА АДБЫЛАСЯ