Рус Бел Eng

Ў Беларускім джяжаўным эканамічным універсітэце адбыўся міжуніверсітэцкі фестываль студэнтаў “Я люблю Беларусь”, які арганізавалі Інстытут сацыяльна-гуманітарнай адукацыі (дырэктар -- прафесар Лапцёнак Аляксандр Сяргеевіч) сумесна з Рэспубліканскім грамадскім аб’яднаннем “Белая Русь” Завадскога раёна г. Мінска (старшыня Нехайчык Аксана Уладзіміраўна).

 Вядома, што студэнцкая моладзь – гэта інтэлектуальны капітал дзяржавы. Але для паспяховага развіцця сучасным студэнтам патрэбна ўзаемадзейнічаць не толькі з выкладчыкамі, але і з таленавiтымі студэнтамі іншых вузаў, што і адбылося на міжуніверсітэцкім фестывалі “Я люблю Беларусь”.

Асноўным змястоўным кампанентам фкстываля былі інтэлектуальныя гульні на веданне гісторыі Беларусі, яе значных падзей, а таксама вядомых людзей, якія ўнеслі вялікі ўклад у росквіт нашай Радзімы.  У фестывалі ўдзельнічалі студэнты першых курсаў: універсітэта грамадзянскай абароны Міністэрства па надзвычайных сітуацыях РБ; Беларускай дзяржаўнай акадэміі авіяцыі; ІСГА; ФМБК; ФЭМ. У складзе журы фестываля працавалі: Наталля Іванаўна Палятаева – загадчык кафедры эканамічнай гісторыі БДЭУ, прафесар, доктар гістарычных навук  -  старшыня журы, Аляксандр Сяргеевіч Лапцёнак – дырэктар ІСГА, прафесар, доктар філасофскіх навук, Петрычэнка Алена Уладзіміраўна – дэкан ФЭМ, кандыдат эканамічных навук, дацэнт.

Спачатку з прывітальнай песняй “Простыя словы” выступіў студэнт 3 курса ІСГА Астроўскі Ўладзімір, і ўсе студэнты яму дружна падпявалі. Потым прайшлі галоўныя мерапрыемства фестываля:

- “Прывітанне каманд”.

-“Свая гульня”  (пісьмова па тэме “Гісторыя Беларусі”).

-“Медыя-азбука” (30 слайдаў вядомых пярсон Беларусі).

-“Эрудыт-квартэт” (па правілах “Брэйн-рынга”).

-Эрудыт-дуэт” (па правілах “Брэйн-рынга”).

Першае месца па выніках усіх тураў атрымала каманда “Будучыня Радзімы” Інстытута сацыяльна-гуманітарнай адукацыі БДЭУ (капітан каманды -- Волкаў Сяргей); другое месца дасталося камандзе “Вогненныя змагары” універсітэта грамадзянскай абароны Міністэрства па надзвычайных сітуацыях РБ (капітан каманды Гараеў Юрась); трэцяе месца заняла каманда “Камунікатар” факультэта міжнародных бізнес-камунікацый БДЭУ (капітан каманды – Разіна Ганна).  І прыз сімпатый гледачоў дастаўся камандзе “Стужачка” факультэта эканомікі і менэджмента БДЭУ  (капітан каманды – Алтушонак Вадзім).

Незадаволеных вынікамі не было, таму што: па-першае, падчас правядзення фестываля студэнты паспелі пасябраваць, і таму добразычліва і з павагай ставіліся да поспехаў пераможцаў; па-другое, ўсе каманды атрымалі прызы, якія падрыхтавала РАА “Белая Русь” Завадскога раёна г. Мінска. Такім чынам,  фестываль “Я люблю Беларусь” аказаўся надзвычай плённым. Ён спрыяў выхаванню ў студэнтаў патрыятызму і пачуццю гонару за сваю краіну.

Арганізатар і вядучая фестываля старшыня РАА “Белая Русь” БДЭУ Л.І. Падгайская  (дацэнт каф. эк сацыялогіі, кандыдат сацыялагічных навук).

ФЕСТЫВАЛЬ  “Я ЛЮБЛЮ БЕЛАРУСЬ”

ФЕСТЫВАЛЬ  “Я ЛЮБЛЮ БЕЛАРУСЬ”

ФЕСТЫВАЛЬ  “Я ЛЮБЛЮ БЕЛАРУСЬ”

ФЕСТЫВАЛЬ  “Я ЛЮБЛЮ БЕЛАРУСЬ”

ФЕСТЫВАЛЬ  “Я ЛЮБЛЮ БЕЛАРУСЬ”