Рус Бел Eng

18 кастрычніка ў дзяржаўнай установе адукацыі «Фізкультурна-спартыўны цэнтр дзяцей і моладзі Заводскага раёна г.Мінска», у рамках тыдня бацькоўскай любові, адбылося спартыўнае свята «ТАТА-ЗАЛА».

«ТАТА-ЗАЛА» — раённы сямейны праект ГА «БРСМ». Удзельнікі спартыўнага свята выконвалі: скачкі на скакалцы, стойку ў планцы, пад’ём тулава, адцісканні, прысяданні, разнастайныя баксёрскія ўдары, ухіленні з грушай.

Усе ўдзельнікі конкурсу атрымалі памятныя падарункі. Тых, хто прайграў, не было.

Более подробно по ссылке

https://zviazda.by/be/news/20241019/1729344903-u-spartyunym-svyace-tata-zala-praygraushyh-nyama