Рус Бел Eng

Пяцігадовы юбілей творчага аб’яднання “Рамантыкі залатой пары”, створанага пры бібліятэцы ў 2013 годзе, стаў сапраўдным святам для ўсіх прысутных на вечарыне 27.11.18 г. Калектыў аб’яднання – людзі ініцыятыўныя, крэатыўныя, якія імкнуцца арганізаваць свой вольны час цікава і пазнавальна.  Яны прымаюць актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні сустрэч з паэтамі і пісьменнікамі, артыстамі, прапагандыстамі здаровага ладу жыцця, вядомымі ў горадзе і краіне людзьмі. Асаблівы інтарэс выклікаюць тэматычныя мерапремствы: да Году малой Радзімы, “Па краінах і кантынентах”, “Святыні зямлі беларускай” і інш.

Пры творчым   аб’яднанні створаны вакальны ансамбль “Огонёк”, які выступае на многіх канцэртных пляцоўках горада і драматычны гурток “Подмостки”. “Рамантыкі” сваю творчую справаздачу зрабілі цікава і весела, гучалі песні, вершы, юмарыстычныя замалёўкі. Было шмат апладысментаў, цёплых пажаданняў і кветак!

Напрыканцы  вечера гучалі вясёлыя мелодыіі і пары кружыліся ў танцы.