Рус Бел Eng
Адміністрацыя Заводскага раёна запрашае усіх жыхароў і гасцей сталіцы на раённае свята «Купалле»

На зялёных узлесках, пры жыце, па берагах азер і рэчак на Беларусі, уноч з 6 на 7 ліпеня перад Янам, запальваюцца урачыстыя агні і разам з высокім полымем іх у неба ляціць купальская песня. Традыцыйна ў Заводскім раёне нашай сталіцы, на беразе жывапіснага Чыжоўскага водасховішча ў парку 900-годдзя г.Мінска  6 ліпеня з  18.30 да 22.00  адбуддзецца самае старажытнае земляробчае свята «Купалле».

На павозцы  прыедуць да гледачоў «Купаліш» і «Купалінка», паведаюць пра гісторыю правядзення свята «Купалле» на Беларусі, пра традыцыі і звычыі святкавання. Распачнецца свята гульневай праграммай «Купальскія ігрышчы».

Шмат легендаў і казак пра чароўнае Куралле перадавалі нашы продкі з пакалення ў пакаленне. Арганізатары  абяцаюць цікавую праграму свята па матывах купальскіх  лэгендаў  і паданняў.

На сцэнічнай пляцоўке разгорнецца  тэатралізаванае прадстаўленне, музычныя падарункі ад народнага вакальнага ансамбля «Белы птах», фальклорнага ансамбля «Святкі», фольк-медыа гурта «Малінаўка-compani», народнага ансамбля народнай песні і музыкі  «Щодрыца», а таксама жартоўная  праграма для дарослых ад EVENT-праекта  «Дзед і баба» і интэрактыўна-забаўляльнае  шоу «ХХL».

Маладыя дзяўчаты пойдуць «красачкі рваці, ды Яна ўспамінаці. Усе дзевачкі кветачкі рвуць,  вяночкі плятуць.Бальшым дзеўкам па вяночку, малым дзеўкам па цвяточку.Бальшыя дзеўкі замуж пайдуць, а малыя-гуляць будуць». Купальская ночка цёмная, таямнічая. Дрэвы набудуць чароўную моц, ведзьмы  з нечысццю разгул пачнуць...

Самым смелым пашчасціць знайсці папараць-кветку.

Апафіёзам свята стане паяўленне  старажытнага славянскага богу агню  Пяруна ў сурпаваджэнні світы прыгажунняў - «Бліскавіц» і адбудзецца карнавальнае шэсце да чароўнага вогнішча, якое абагрэе свята святлом магічнага ачышчальнага агню.