Рус Бел Eng

19 сакавіка 2016 года ў 15.00 у Палацы культуры Мінскага аўтамабільнага завода адбудзецца святочны канцерт, прысвечаны 45-годдзю Заслужанага аматарскага калектыва Рэспублікі Беларусь фальклорнага ансамбля “Дударыкі” (кір. – Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь Ровенскі Дзмітрый Дзмітрыевіч).

 Калектыў – неаднаразовы пераможца шматлікіх конкурсаў і фестываляў, як у рэспубліцы, так і за мяжой. Сваёй дзейнасцю калектыў садзейнічае захаванню і папулярызацыі традыцыйнай беларускай музычнай культуры.

Пад час канцэртнай праграмы госці змогуць атрымаць асалоду ад народных песен і танцаў, паслухаць найгрышы на традыцыйных беларускіх інструментах”.

Юбілей Заслужанага аматарскага калектыва Рэспублікі Беларусь фальклорнага ансамбля “Дударыкі”