28 жніўня 2018 г. № 686
Аб узнагароджанні Ганаровай
граматай і аб’яўленні Падзякі
адміністрацыі Заводскага
раёна г.Мінска
На падставе рашэння адміністрацыі Заводскага раёна г.Мінска ад 27 снежня 2016 г. № 1265 “Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку ўзбуджэння і разгляду хадайніцтваў аб заахвочваннях адміністрацыі Заводскага раёна г.Мінска” адміністрацыя Заводскага раёна г.Мінска ВЫРАШЫЛА:
- Узнагародзіць Ганаровай граматай адміністрацыі Заводскага раёна г.Мінска за добрасумленную працу, значны асабісты ўклад у ахову правапарадку і прафілактыку правапарушэнняў сярод насельніцтва і ў фарміраванне светапогляду законапаслухмяных грамадзян:
1.1. Бягуна Уладзіміра Уладзіміравіча, члена савета грамадскага пункта аховы правапарадку № 11 Заводскага раёна г.Мінска;
1.2. Васькова Дзяніса Мікалаевіча, члена савета грамадскага пункта аховы правапарадку № 1 Заводскага раёна г.Мінска;
1.3. Мельнік Марыну Міхайлаўну, сакратара савета грамадскага пункта аховы правапарадку № 5 Заводскага раёна г.Мінска;
1.4. Пятровіч Ірыну Іванаўну, намесніка старшыні савета грамадскага пункта аховы правапарадку № 12 Заводскага раёна г.Мінска;
1.5. Разумаву Жанну Васільеўну, старшыню савета грамадскага пункта аховы правапарадку № 1 Заводскага раёна г.Мінска.
- Аб’явіць Падзяку адміністрацыі Заводскага раёна г.Мінска за добрасумленную працу, значны асабісты ўклад у ахову правапарадку і прафілактыку правапарушэнняў сярод насельніцтва і ў фарміраванне светапогляду законапаслухмяных грамадзян:
2.1. Аканавенка Мікалаю Фёдаравічу, сакратару савета грамадскага пункта аховы правапарадку № 4 Заводскага раёна г.Мінска;
2.2. Валчковай Галіне Станіславаўне, сакратару савета грамадскага пункта аховы правапарадку № 10 Заводскага раёна г.Мінска;
2.3. Зубцовай Кацярыне Уладзіміраўне, сакратару савета грамадскага пункта аховы правапарадку № 9 Заводскага раёна г.Мінска;
2.4. Каранкевічу Віталію Васільевічу, старшыне савета грамадскага пункта аховы правапарадку № 14 Заводскага раёна г.Мінска;
2.5. Сцяпуры Віталію Томашевічу, намесніку старшыні савета грамадскага пункта аховы правапарадку № 1 Заводскага раёна г.Мінска;
2.6. Тарасавай Людміле Пятроўне, члену савета грамадскага пункта аховы правапарадку № 11 Заводскага раёна г.Мінска;
2.7. Шчурэвічу Вадзіму Леанідавічу, старшыне савета грамадскага пункта аховы правапарадку № 10 Заводскага раёна г.Мінска.
- У адпаведнасці з пунктамі 19 і 26 рашэння адміністрацыі Заводскага раёна г.Мінска ад 27 снежня 2016 г. № 1265 “Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку ўзбуджэння і разгляду хадайніцтваў аб заахвочваннях адміністрацыі Заводскага раёна г.Мінска” зрабіць выплату грашовага ўзнагароджання ў адпаведнасці з лакальнымі дакументамі арганізацый.
- Кантроль за выкананнем сапраўднага рашэння ўскласці на начальніка аддзела арганізацыйна-кадравай работы Судзібор Т.Ф.
Кіраўнік адміністрацыі А.В.Дараховіч
Кіраўнік спраў В.В.Кернажыцкі