Рус Бел Eng

“Одной судьбой мы связаны навеки” – вечар-рэспект

(ў рамках Года малой радзімы)

25 верасня 2018 гадоў у 17:00 адбыўся вечар-рэспект “Одной судьбой мы связаны навеки” (ў рамках Года малой радзімы). Так ужо пашанцавала, што аб’яднаны мы ў адну вялікую сям’ю пад назвай – мінчане. Але кожнаму з нас дораг той куточак зямлі, дзе мы з’явіліся на свет. Малая радзіма, бацькоўскі дом, пагост з роднымі могілкамі застаюцца ў душы на ўсё жыцццё.Цікавым здаўся прысутным аповед аб малой радзіме, Капыльшчыне, члена Саюза пьсьменнікаў Беларусі  Івана Іванавіча Канановіча. А з якой любоўю і замілаваннем успамінала аб бацькоўскай хаце і сваіх родных з вёскі Караваева Уздзенскага раёна дырэктар музея гісторыі і працоўнай славы Мінскага аўтазавода  Савасцьяновіч Марына.Даўні і шчыры сябра бібліятэкі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валерый Курсевіч расказаў шмат цікавых гісторый са свайго дзяцінства, а таксама пра свой радавод, продкаў, якія шчыравалі на роднай зямлі і стараліся сваю любоў да яе перадаць у спадчыну дзецям.Напрыканцы мерапрыемства народны гурт “Вербіца” Палаца культуры Мінскага аўтазавода падараваў прысутным вянок беларускіх народных песень.