Рус Бел Eng

«Сэрцам выношваў у тэксце гiмна краiны кожны радок, паўзу, знак прыпынку», – шчыра прызнаецца адзiн з аўтараў Дзяржаўнага гiмна Беларусi — паэт Уладзiмiр Карызна.

Дзесяцiгоддзямi гiмнам нашай рэспублiкi, якая ўваходзiла ў склад СССР, была песня Мiхася Клiмковiча на музыку Нестара Сакалоўскага «Мы, беларусы». Гiмн — адзiны сiмвал нашай краiны, якi не памяняўся за гады незалежнасцi. Пасля абвяшчэння Рэспублiкi Беларусь тэкст з галоўнай песнi дзяржавы быў выдалены i гучала толькi музыка. Савет Мiнiстраў абвясцiў конкурс на абнаўленне тэксту Дзяржаўнага гiмна Беларусi. 2 лiпеня 2002 года Прэзiдэнт адобрыў варыянт, напiсаны беларускiм паэтам Уладзiмiрам Карызнам. Творца быў адзначаны высокай дзяржаўнай узнагародай — ордэнам Францыска Скарыны.

Сёлета Аляксандрам Лукашэнкам прынята рашэнне з гэтага года ў другую нядзелю мая падчас святкавання Дня Дзяржаўнага сцяга i Дзяржаўнага герба адзначаць i свята Дзяржаўнага гiмна Рэспублiкi Беларусь. Новая назва ўрачыстасцi надала данiну павагi ўсiм тром дзяржаўным сiмвалам краiны.

Творчая дзейнасць Уладзiмiра Iванавiча раней адзначалася дзяржаўнай прэмiяй у галiне лiтаратуры, мастацтва i архiтэктуры, лiтаратурнай прэмii «Залаты купiдон», а таксама прэмiяй прафсаюзаў Рэспублiкi Беларусь. Адзначаны званнем «Заслужаны дзеяч культуры». На рахутку творцы тры дзясяткi кнiг, сярод якiх паэтычныя зборнiкi i празаiчныя творы. Не маючы спецыяльнай музычнай адукацыi, ён сам пiша музыку. Аўтарству яго належыць больш за паўсотню песень. Многiя з iх папоўнiлi залаты фонд беларускага меласу. З паэтам плённа супрацоўнiчаюць вядомыя беларускiя кампазiтары. Iх сумесныя творы выконваюць вядучыя музычныя калектывы краiны, Нацыянальны акадэмiчны хор iмя Генадзя Цiтовiча.

Более подробно на информационном портале «SB.BY Беларусь Сегодня» https://www.sb.by/articles/sertsam-vynoshva-u-tekstse-gimna-krainy-kozhny-radok-pa-zu-znak-prypynku-shchyra-pryznaetstsa-adzin-.html